Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у будучым годзе

26.02.2024 08:02
Фальсіфікацыя падліку галасоў у 2020 годзе выклікала масавыя пратэсты, якія былі жорстка падаўленыя.
. .
А. Лукашэнка.Фота: Drop of Light/shutterstock

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА. Лукашэнка, які летам будзе адзначаць 30-годдзе ва ўладзе, заявіў, што ён, маўляў, адказны прэзідэнт і не кіне свайго народа.

«Да прэзідэнцкіх выбараў застаўся год. Шмат можа змяніцца. Безумоўна, я і ўсе мы, грамадства, будзем рэагаваць на тыя змены, якія будуць адбывацца ў нашай краіне, і на розныя сітуацыі, якія будуць набліжаць нас да выбараў у наступным годзе», – заявіў дыктатар пасля галасавання на парламенцкіх выбарах у нядзелю.

Пераабранне Лукашэнкі ў 2020 годзе, фальсіфікацыя падліку галасоў выклікала масавыя пратэсты, якія былі жорстка разагнаныя сілавікамі рэжыму.

ЗША раскрытыкавалі цяперашнія мясцовыя і парламенцкія выбары ў Беларусі, назваўшы іх «фіктыўнымі».
«Выбары прайшлі ў атмасферы страху. Такі выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным», – напісаў у заяве прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер.

IAR/нг