Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца абмежаваць права выезду з Беларусі для мужчын прызыўнога ўзросту — гэта 18-27 гадоў. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы ў Мінабароны РБ.
Новыя правілы, нібыта, мяркуецца ўвесці, грунтуючыся "нацыянальнымі інтарэсамі" краіны.
Паведамляецца, што гэтае абмежаванне будзе ўводзіцца аўтаматычна разам з публікацыяй указу Лукашэнкі пра чарговы вайсковы прызыў. Яно будзе дзейнічаць на час прызыву. У Беларусі прызыўныя мерапрыемствы ладзяцца двойчы на год — увесну і ўвосень, і кожны раз яны працягваюцца па 4 месяцы.
У такім разе мужчыны прызыўнога ўзросту не змогуць пакідаць межы Беларусі на працягу васьмі месяцаў на год.
Еўрарадыё
нг