Жанчыну затрымалі 22 красавіка. На відэа сілавікоў жанчына казала, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню «Вясна» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце плану «Перамога».
Кацярына Кастусёва скончыла Акадэмію музыкі, выкладала ў магілёўскай школе музыкі, але была звольненая пасля выбараў 2010 года. Апошнім часам працавала ў адной з магілёўскіх аўташколаў.
Яе бацька, хворы на рак палітвязень Рыгор Кастусёў, 17 красавіка чацвёрты раз сустрэў дзень нараджэння за кратамі. Яму споўнілася 67 гадоў.
вх