За апошнія тры месяцы ў базу крымінальнага вышуку МУС Расіі дадалі больш за 400 беларусаў, - паведамяле «Медыязона». Цяпер у спісе значацца больш за 3400 беларусаў. А прыбралі з базы вышуку каля 200 імёнаў.
У спісе ёсць доктар Уладзімір Мартаў, якога затрымалі 14 траўня ў Расіі, асуджаны на 25 гадоў калоніі Вадзім Пракоп'еў, пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч, экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны, музыка Уладзіслаў Наважылаў (Лэслі Найф), журналістка Аксана Колб.
Дададзеныя ў спіс каля 30 беларусаў, звязаных з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх значацца ў тым ліку Васіль Парфянкоў і Данііл Ляшук, якія загінулі на фронце.
эж