Беларуская Служба

Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб сітуацыі са здароўем палітзняволенага Паўла Кучынскага

28.05.2024 17:30
Спецдакладчыкі выказалі занепакоенасць у сувязі з меркаванай адмовай у належнай медычнай дапамозе Паўлу Кучынскаму і неадпаведнасцю ўмоў яго ўтрымання пад вартай стану ягонага здароўя.
Павел КучынскіФота з адкрытых крыніц

У сваім запыце прадстаўнік працоўнай групы па адвольных затрыманнях Мэцью Джылет, Спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя Тланенг Мофокенг, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб правах людзей з інваліднасцю Хеба Хаграс звяртаюць увагу ўрада на атрыманую інфармацыю аб стане здароўя палітвязня.

Яны нагадалі беларускаму ўраду пра міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, якія забараняюць катаванні і жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, якое прыніжае годнасць чалавека.

«Адсутнасці медычнай дапамогі і адмова ў шпіталізацыі затрыманага ў крытычным стане могуць быць ахарактарызаваныя як сурʼёзны боль і пакуты, наўмысна прычыненыя службовай асобай».

Палітзняволены жыхар Маладзечна Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці – у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады. У чэрвені пазамінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы.

spring96.org/вх

«Вясна» накіравала зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага

20.03.2024 10:15
Паводле юрыстаў, прызначанае палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ставіць пад пагрозу яго жыццё.