Беларуская Служба

Жонку палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўка будуць судзіць завочна

28.05.2024 13:51
Супраць дзвюх гродзенак пачалі спецвытворчасць.
 .
Ірына Чарняўка.hrodna.life

Гаспадыню сувенірнай крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенка і журналістку, жонку палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўка абвінавачваюць паводле арт. 361−4 ч. 1 і 2 – за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Абвінавачаныя некалькі год таму зʼехалі з Беларусі, цяпер жывуць у Польшчы. Сілавікі прапануюць жанчынам прыйсці ў Следчы камітэт.

Спецвытворчасцю ў Беларускім заканадаўстве называюць вытворчасць у адносінах да абвінавачаных, якія знаходзяцца за мяжой ці іншым чынам «ухіляюцца ад яўкі» ў адпаведныя органы. Гэты механізм з’явіўся ў Крымінальным Кодэксе ў 2023 годзе. Ён дазваляе судзіць людзей завочна.

На гэты момант у спісе фігурантаў, у дачыненні да якіх СК пачаў спецвытворчасць, 103 чалавекі.

Журналіст, грамадскі дзеяч Павел Мажэйка асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

вх