Беларуская Служба

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

29.05.2024 10:40
Пра гэта падчас сустрэчы ў кіраўніком беларускага МЗС 29 траўня ў Мінску заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.
      ()                 , 27  2024 .
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта (злева) размаўляе з міністрам замежных спраў Латвіі Байбай Бражэ перад паседжаннем Савета ЕС па замежных справах у Бруселі, 27 траўня 2024 г.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

«У Венгрыі прамая і выразная пазіцыя – мы гатовыя ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах, якія зʼяўляюцца юрыдычна адкрытымі для нас», пра гэта заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта на сустрэчы 29 мая ў Мінску з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Алейнікам.

Кіраўнік МЗС Венгрыі заявіў, што яго краіна не будзе падтрымліваць санкцыі, якія могуць нашкодзіць адносінам Будапешта і Мінскапаведамляе «Наша Ніва».

«У ходзе дыскусіі ў ЕС аб санкцыях мы не будзем падтрымліваць рашэнні, якія будуць негатыўна адбівацца на Венгрыі і яе эканоміцы і будуць адмоўна ўздзейнічаць на венгерска-беларускае супрацоўніцтва», – запэўніў Сіярта.

аз

У Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

28.05.2024 12:47
29 мая плануецца рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.