Беларуская Служба

Польскія функцыянеры пройдуць падрыхтоўку па прадухіленні агрэсіі з боку мігрантаў

04.06.2024 14:15
Паводле ўладаў, агрэсія мігрантаў зʼяўляецца элементам гібрыднай вайны, якую вядуць Расія і Беларусь.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

Паліцыянты і памежнікі, якія дзяжураць на польска-беларускай мяжы пройдуць адмысловую падрыхтоўку па прадухіленні агрэсіі з боку нелегальных мігрантаў. Гэтыя трэніроўкі будуць праходзіць пад асабістым кантролем Галоўнага каменданта паліцыі, паведаміў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк(Tomasz Siemoniak):

- Гэта выглядае, як арганізаванае дзеянне. За суткі зноў быў паранены польскі функцыянер. Іншаземцы пастаянна кідаюць галінамі і камянямі – узровень агрэсіі расце. Згаданыя асобы паводзяць сябе такім чынам не без прычыны.

Міністр Томаш Сямоняк адзначыў, што агрэсія мігрантаў з’яўляецца элементам гібрыднай вайны, якую вядуць Расія і Беларусь.

IAR/аз

Польшча пакуль што не збіраецца адкрываць пераходу «Баброўнікі»

04.06.2024 09:39
На днях падчас сустрэчы ў Беластоку пра магчымасць адкрыцця КПП «Баброўнікі» заяўляў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Польскі памежнік зноў паранены на граніцы

04.06.2024 11:16
На мінулым тыдні польскі салдат атрымаў нажавое раненне на мяжы з Беларуссю.