Беларуская Служба

Можна прапанаваць беларускую назву для вуліцы ў Любліне

10.06.2024 17:12
«Беларускія вуліцы» ў Польшчы зʼяўляюцца не ўпершыню. 
.
..

Ініцыятыва аб прысваенні назвы вуліцы ў Любліне ў гонар падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, атрымала папярэднюю падтрымку падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва мэрыі Любліна Кшыштафам Станоўскім і аддзела культуры горада Магдаленай Зарэмба-Апаліньскай. Падтрымка дадзенай ініцыятывы – праява салідарнасці з беларускім народам.

«Беларускія вуліцы» ў Польшчы зʼяўляюцца не ўпершыню. Летась ініцыятыву Паўла Латушкі аб наданні назвы ў гонар Беларусі аднаму са сквераў Беластока падтрымаў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. У выніку 14 ліпеня 2023 года ў Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі. У гонар якой падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, будзе названа вуліца ў Любліне – змогуць прапанаваць беларусы.

Павел Латушка і каманда НАУ звяртаюцца да неабыякавых беларусаў з просьбай уносіць прапановы аб магчымай назве вуліцы ў Любліне. Прапановы просім накіроўваць у сацыяльныя сеткі каманды НАУ ці праз чат-бот НАУ @nau_by_bot.

ав