Беларуская Служба

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 перасталі прымаць кніжныя перадачы

19.06.2024 14:45
Нагадаем, правілы перадачы кніг асуджаным у калонію сталі больш жорсткімі год таму.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.foto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 перасталі прымаць кніжныя перадачы. Верагодна, такая ж праблема чакае і іншыя папраўчыя ўстановы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі, канстатуюць праваабаронцы з «MAYDAY TEAM».

Як ім стала вядома з некалькіх крыніц, ужо больш за месяц адміністрацыя Папраўчай калоніі №2 у Бабруйску нікому са зняволеных не падпісвае дазвол на кніжную бандэроль.

Нагадаем, правілы перадачы кніг асуджаным у калонію сталі больш жорсткімі год таму: з мінулага лета толькі два разы на працягу года і толькі паштовай бандэроллю можна было адправіць асуджаным не больш за пяць кніг вагой да 2 кілаграмаў. Пры гэтым назвы выданняў з указаннем аўтараў трэба было ўзгадняць з кіраўніцтвам калоніі.

Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі №2 неафіцыйна папярэдзіла асуджаных, што арыенціровачна ў ліпені чакае новага загада, які будзе рэгламентаваць новы парадак атрымання кніжных бандэроляў. Пакуль дадзена ўказанне «паставіць кнігі на паўзу».

аз

Праваабаронцы заявілі аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

18.06.2024 14:01
Яны чарговы раз запатрабавалі таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

У Мінску асудзілі за пратэсты дырэктара студыі гуказапісу Алега Лядзенку

18.06.2024 17:03
Яго прысудзілі да двух гадоў і шэсці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.