Беларуская Служба

Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

10.07.2024 11:02
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах.
Ілюстрацыйнае фотаВясна / Правы чалавека ў Беларусі/https://t.me/viasna96

Праваабаронцы разумеюць, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да юрыстаў для дакументавання фактаў парушэнняў. 

Праваабаронцы заклікаюць з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіцця. Акрамя гэтага, адмыслоўцы раяць звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

Самастойна можна задакументаваць катаванні праз «Практычны дапаможнік для пацярпелых»

Таксама праваабаронцы нагадваюць, што кожны, хто пацярпеў ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуўся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека, заўсёды можа напісаць у праваабарончы цэнтр «Вясна» @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл