Беларуская Служба

Захаванне «Белсату» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу – Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім

11.07.2024 12:17
Палітыкі абмеркавалі, у тым ліку, сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю. 
Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтонеt.me/tsikhanouskaya

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, паведамляе прэс-служба Офісу Ціханоўскай.

Ціханоўская згадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Яна падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці.

Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі і звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў.

Акрамя таго, важнай тэмай дыялогу сталі візы для беларусаў і беларусак. Святлана Ціханоўская заклікала міністра працягваць іх выдачу: не толькі гуманітарных, але і звычайных.

Асобна бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, у прыватнасці – справу Анджэя Пачобута. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных. Напрыканцы сустрэчы палітыкі размаўлялі пра правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага года.

вх