Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Беларусі заяўляе аб гатовасці да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы

15.07.2024 10:21
Закрыццё грузавога патоку эксперты называюць галоўным інструментам ціску Польшчы на беларускі бок. Польшча намагаецца спыніць мігранцкі крызіс на мяжы і вызваліць з засценкаў Лукашэнкі журналіста Анджэя Пачобута.
  -
КПП Тэрэспаль -БрэстКрыніца: podlasianin.com.pl

Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі на мяжы, але Польшчы не цікавае вырашэнне гэтага пытання. Так заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА. «Мяч на польскім баку. Мы гатовы да дыялога, і прэзідэнт на гэта настроены», – сказаў чыноўнік рэжыму Лукашэнкі. Аднак, паводле Рыжанкова, «польскаму боку не вельмі цікава вырашэнне гэтага пытання». Рыжанкоў назваў дзеянні Польшчы на ​​мяжы «ліхаманкавымі і бессістэмнымі».

Нагадаем, Польшчы з 03:00 10 ліпеня перастаў прымаць грузавыя транспартныя сродкі з Беларусі праз пункт пропуску Казловічы». Пад вечар Мытны камітэт паведаміў пра аднаўленне прыёму палякамі грузаў на мяжы з Беларуссю, – нагадвае выданне «Наша Ніва».

Менавіта закрыццё грузавога патоку эксперты называюць галоўным інструментам ціску Польшчы на беларускі бок. Польшча намагаецца спыніць мігранцкі крызіс на мяжы і вызваліць з засценкаў Лукашэнкі журналіста Анджэя Пачобута.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

Пры канцы чэрвеня па дыпламатычных каналах у Мінск быў накіраваны сігнал аб тым, што Польшча больш не мае намеру цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама зняволенне журналіста і грамадскага актывіста Анджэя Пачобута. Пасля гэтага мігрантаў на польскай мяжы стала менш, выйшлі на волю два дзясяткі палітвязняў, але Пачобут застаецца за кратамі.

эж