Беларуская Служба

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям з беларускімі нумарамі

15.07.2024 12:34
Забарона тычыцца ўезду праз пункты пропуску на граніцы з Беларуссю і Расіяй.
Ілюстрацыйны здымакфота: gpg.gov.by

Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Беларусі транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі. Забарона распаўсюджваецца на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія памежныя пункты.

Абмежаванне мусіць знізіць рызыкі абыходу санкцый Еўрасаюза. Цяпер забаронены імпарт тавараў з Беларусі, якія дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходу і ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі гэтыя тавары паходзяць з Беларусі або калі яны экспартуюцца з Беларусі. У спіс такіх тавараў таксама ўваходзяць легкавыя аўтамабілі.

Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.

Іншыя асобы, якія едуць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць на ім у ЕС, перасякаючы дзяржаўную мяжу Латвійскай Рэспублікі.

У выпадку адмовы выконваць прадпісанні мытнага органа, у тым ліку пры вяртанні ў Беларусь ці Расію, можа быць прынята рашэнне аб канфіскацыі транспартнага сродку.

Асобам дазволяць вяртацца з ЕС у Беларусь на легкавых транспартных сродках, зарэгістраваных у Беларусі, калі яны не задэклараваныаўтамабіль  як тавар і выкарыстоўваюць толькі як транспартны сродак.

вх