Украінская ўрадавая група рэагавання CERT-UA заяўляе аб нападзе хакераў з Беларусі на офісы і органы мясцовага самакіравання, – паведамляе платформа reform.news.
Паводле дадзеных групы, хакераў цікавіць інфармацыя аб фінансава-эканамічных паказчыках, падаткаабкладанні, рэформе органаў мясцовага самакіравання.
«Урадавая група рэагавання CERT-UA зафіксавала ўсплёск актыўнасці беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 у перыяд з 12 па 18 ліпеня. Зламыснікі выкарыстоўвалі тыповую камбінацыю шкоднаснага ПА PICASSOLOADER і бэкдора Cobalt Strike Beacon, рассылаючы ілжывыя дакументы з шкоднаснымі макрасамі», – паведамляе CERT-UA.
эж