Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк, у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу, звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму надаецца тытул «эмерыт».
Ксёндз канонік Францішак Рудзь прызначаны пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад.
Прызначэнні пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года.
Раней ад каталіцкіх святароў паступалі звесткі, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года, адзначае «Хрысціянская візія».
Паводле catholic.by/вх