Беларуская Служба

BELPOL агучыў дату так званых прэзідэнцкіх выбраў у Беларусі

14.08.2024 17:13
Сцвярджаецца, што падрабязныя планы «выбарчай кампаніі» ўжо распрацаваны. 
Ілюстрацыйны здымакALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL/PAP/EPA

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 лютага 2025-га, паведамляе BELPOL. Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў спасылаецца на свае крыніцы ў Беларусі, - паведамляе euroradio.fm.

Сцвярджаецца, што падрабязныя планы «выбарчай кампаніі» ўжо распрацаваны. У пачатку жніўня 2024 года ва ўсіх аблвыканкамах прайшла іх «абарона». Гэтыя мерапрыемствы «былі зашыфраваны» пад «падрыхтоўку да новага навучальнага года».

Яшчэ ў ліпені міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заклікаў сваіх падначаленых не расслабляцца перад выбарамі 2025 года: «Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей!».

Прыблізна тыя ж словы сілавікам і чыноўнікам неаднаразова гаварыў і Аляксандр Лукашэнка. Ён — нелегітымны кіраўнік, у 2020-м прайграў выбары, але заявіў пра перамогу на іх і дагэтуль утрымлівае ўладу ў РБ з дапамогай рэпрэсій.

эж