Беларуская Служба

Што ўрад забараніў увозіць у Беларусь з «недружалюбных краін»?

30.08.2024 14:59
Урад Беларусі дапоўніў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
  .
Пункт пропуску "Мядзінінкай".крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр краіны, паведамляе Тэлеграм-канал урада.

Згодна з пастановай пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з «недружалюбных краін», дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:

  • поліэтылен высокага ціску
  • шынная прадукцыя
  • пліты osb
  • фанера
  • вырабы сталярныя і цяслярскія
  • папера і вырабы санітарна-гігіенічныя
  • папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя
  • рыззё
  • шкловалакно, у тым ліку шклавату


Пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:

  • сумкі і валізкі
  • шпалеры
  • плітка керамічная
  • санітарна-тэхнічныя вырабы
  • халадзільнікі
  • маразільнікі і іншае халадзільнае або маразільнае абсталяванне
  • пральныя машыны
  • падгузнікі і пялёнкі


Абмежавальныя меры — гэта адказ на прынятыя Еўрапейскім саюзам рашэнні аб пашырэнні з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу з 15 кастрычніка 2024 года.

вх