Папа Рымскі Францішак, які ў пятніцу, 27 верасня, прыбыў у Бельгію, заявіў навукоўцам Лювэнскага каталіцкага ўніверсітэту, што чалавека спазнаюць, пачынаючы ад Бога і шукаючы праўду.
Афіцыйнай прычынай папскага візіту ў Бельгію стала святкаванне 600-годдзя найстарэйшага ўніверсітэта краіны. Там Францішак сказаў, што сучасная культура адмаўляецца ад пошуку праўды:
«Мы страцілі сваю нястомную ахвоту да пошуку прытулку ў зоне камфорту слабага мыслення ў веры ў тое, што ўсё аднолькава, што ўсё адносна».
Пантыфік перасцерагаў ад бяздушнага рацыяналізму, які зводзіць жыццё да матэрыі і бачнага, пазбягаючы пытанняў аб сэнсе жыцця.
Францішак працытаваў фрагмент рамана Франца Кафкі: «Я думаю, што вы не маеце справы з праўдай, таму што гэта патрабуе занадта шмат намаганняў», — сказаў пантыфік, далей заклікаўшы: «Будзьце героямі ў стварэнні культуры інтэграцыі, спагады і сутыкайцеся з вялікімі выклікамі свету, у якім мы жывем».
iar/эж