Беларуская Служба

Чарга з аўтобусаў на польскай мяжы ўпала да рэкордна нізкай колькасці

02.09.2024 09:28
Падобная сітуацыя назіраецца на мяжы з Літвой і Латвіяй.
Пункт пропуску «Мядзінінкай»крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Паводле стану на 08:00 гадзіну раніцы на пагранпераходзе «Брэст» стаіць усяго дзевяць аўтобусаў і 450 легкавых аўтамабіляў. У Казловічах - 800 грузавікоў, паведамляе «Наша Ніва».

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу, паводле Памежнага камітэту, чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 620 грузавіоў.

Тое ж самае і ў Беняконях. Чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але ёсць 880 грузавікоў.

На латвійскай мяжы - 650 грузавікоў. Чэргі з аўтобусаў і легкавікоў адсутнічаюць.

вс