Беларуская Служба

Беларускі вайсковы кантынгент прыбыў у Кіргізскую Рэспубліку на вучэнні ў рамках АДКБ

04.09.2024 14:01
Манеўры пройдуць на палігоне навучальнага цэнтра «Эдэльвейс» Узброеных Сіл Кiргiзстана.
     ii
Беларускі вайсковы кантынгент прыбыў у Кiргiзскую Рэспубліку на вучэнні ў рамках АДКБ t.me/modmilby

Беларускі вайсковы кантынгент прыбыў у Кіргізскую Рэспубліку на вучэнні ў рамках АДКБ, паведаміла Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Жаўнеры прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ «Узаемадзеянне-2024», у спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2024», вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Войск (Калектыў) АДКБ «Эшалон - 2024».

Манеўры пройдуць на палігоне навучальнага цэнтра «Эдэльвейс» Узброеных Сіл Кiргiзстана. У іх прымуць удзел кантынгенты ад узброеных сіл, міністэрстваў унутраных спраў і МНС дзяржаў-членаў АДКБ, а таксама аператыўныя групы Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.

Як паведаміла беларускае ведамства, Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны задачы з укараненнем новых тактычных прыёмаў і вопыту баявых дзеянняў.

Кіруе беларускай групоўкай на ўсіх этапах вучэнняў - першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Маціевіч.

аз