Беларуская Служба

У жаночай калоніі прапанавалі напісаць просьбу аб памілаванні 25-ці палітзняволеным

06.09.2024 16:23
Гэта значыць, паводле праваабаронцаў, што як мінімум такая колькасць жанчын павінна апынуцца на свабодзе. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Ініцыятыва Dissidentby атрымала інфармацыю, што ў жаночай калоніі прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні 25-ці жанчынам.

Гэта значыць, паводле праваабаронцаў, што як мінімум такая колькасць жанчын павінна апынуцца на свабодзе. 

На сёння вядома, што на свабоду ў ліпені-верасні ўжо павінны выйсці 23 жанчыны: 

- 4 жанчыны выйшлі 3 ліпеня (Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова і Тамара Астрэйка); 

- 12 жанчын выйшлі 20 жніўня (сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава і Наталля Пятровіч); 

- 7 жанчын павінны былі выйсці 4 верасня (сярод іх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч).

вс