Беларуская Служба

Па выніках Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў беларусаў 7 медалёў

08.09.2024 14:02
Спаборніцтвы на Паралімпійскіх гульнях для беларускай дэлегацыі завяршыліся 7 верасьня. 
 -
Плаванне - Паралімпійскія гульні ў ПарыжыPAP/EPA/Lillie Yazdi for OIS/IOC HANDOUT

Беларус Дзмітрый Салей, які выступаў на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы як індывідуальны нейтральны атлет, заваяваў срэбны медаль у плаванні на стометроўцы батэрфляем.

Па выніках папярэдніх заплываў раніцай беларус прабіўся ў фінал з трэцім вынікам, а ў фінале фінішаваў на другім месцы, паказаўшы час 57,92 секунды, паведамляе «Свабода».

Яшчэ адзін беларускі спартовец Максім Вашкевіч заняў у фінале восьмую пазіцыю.

Спаборніцтвы на Паралімпійскіх гульнях для беларускай дэлегацыі завяршыліся 7 верасня.



У актыве нейтральных атлетаў з Беларусі - сем медалёў на Паралімпіядзе ў Парыжы. Раней плывец Ігар Бокі заваяваў 5 залатых медалёў, яшчэ адзін залаты медаль заваяваў плывец Ягор Шчалканаў.

Сёлета беларускія спартоўцы бралі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у нейтральным статусе ў двух відах спорту. Шасцёра - у плаванні, двое - у лёгкай атлетыцы.

Плаванне: Ігар Бокі, Яўген Кавалёнак, Дзмітрый Салей, Ягор Шчалканаў, Максім Вашкевіч і Анастасія Зудзілава. Лёгкая атлетыка: Лізавета Дабравольская, Уладзіслаў Грыб.

аз

У Парыжы стартуюць Паралімпійскія гульні, сярод «нейтральных атлетаў» ёсць і беларусы

28.08.2024 13:45
Самым вядомым удзельнікам сярод іх, безумоўна, з'яўляецца 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокі.

Беларускі плывец заваяваў другое золата на Паралімпіядзе

31.08.2024 09:53
Некаторыя паралімпійцы сумняюцца ў тым, што Бокій сапраўды мае інваліднасць.