Беларуская Служба

Польскія паралімпійскія спартсмены заваявалі ў Парыжы 23 медалі

09.09.2024 08:44
Польскія паралімпійскія спартсмены заваявалі ў Парыжы 23 медалі, 8 з якіх залатыя, 6 срэбныя і 9 бронзавыя.
          2024
Спартсмены і сцяганосцы на стадыёне падчас цырымоніі закрыцця Паралімпійскіх гульняў 2024 PAP/EPA/YOAN VALAT

Гэта дало Польшчы 16 месца ў медальным рэйтынгу, на адну пазіцыю вышэй, чым на леташняй Летняй паралімпіядзе.

Пераможцамі ў агульным заліку сталі кітайцы, якія з Парыжа прывезлі 220 медалёў, у тым ліку 94 залатыя. Далей на п’едэстале – Вялікабрытанія і ЗША.

У нядзелю адбылася цырымонія закрыцця Паралімпіяды 2024. Нягледзячы на праліўны дождж на трыбунах было больш за 60 тысяч гледачоў. Пасля параду сцяганосцаў і паказу фільмаў з найлепшымі момантамі спаборніцтваў са словам выступіў арганізатар Тоні Эстанге:

-Гэтым летам Францыю чакала сустрэча з гісторыяй. Францыя мела адвагу ўявіць сабе рэчы, якія раней ніколі не былі арганізаваныя. Першая цырымонія адкрыцця па-за стадыёнам, першы марафон для ўсіх, першая алімпіяда ў цэнтры гораду.

Калі быў пагашаны алімпійскі агонь, стадыён Stade de France пераўтварыўся ў танцпол. З калонак гучала электрамузыка, галоўны экспартны тавар Францыі ў культуры. Францускі піянер электроннай музыкі Жан-Мішэль Жар зайграў свае найлепшыя гіты.

Летнія паралімпійскія гульні – гэта 11 дзён спаборніцтваў, 19 спартыўных аб’ектаў і больш за 4 тысячы спартсменаў, 2,5 мільёны гледачоў на трыбунах. Французы пераконваюць, што спаборніцтвы карысталіся рэкорднай папулярнасцю.

ав