Беларуская Служба

Новаствораны «Першы інфармацыйны» канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет

12.09.2024 10:00
Надоечы Лукашэнка запэўніваў, што «Першы інфармацыйны» будзе «сапраўдным беларускім» тэлеканалам, «без усялякай хлусні».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новаствораны «Першы інфармацыйны» канал уключаны ў абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, паведаміла Міністэрства інфармацыі Беларусі са спасылкай на пастанову ўрада ад 11 верасня.

Канал пачне вяшчаць 17 верасня. У пакет уваходзяць яшчэ восем, у асноўным прапагандысцкіх, каналаў («Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», АНТ, СТБ, «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Мір») і адзін спартыўны («Беларусь 5»).

Стварэнне «інфармацыйнага канала» на базе Белтэлерадыёкампаніі анансавала прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант 28 чэрвеня, нагадвае «Позірк».



Яна паведаміла, што займаецца праектам разам з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, экс-міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым, старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам (яе муж) і «пулам кіраўнікоў».

29 жніўня Лукашэнка заявіў, што «Першы інфармацыйны» павінен быць «сапраўдным беларускім» тэлеканалам, «без усялякай хлусні».

У сакавіку 2022 года Лукашэнка ўвёў абавязковы збор з рэкламадаўцаў на падтрымку дзяржаўных СМІ. Яны атрымліваюць 10% кошту рэкламных паслуг за размяшчэнне вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце, у астатніх выпадках - 20%. Таксама на фінансаванне «вытворчасці беларускага (нацыянальнага) кантэнту ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі» накіроўваецца 1/26 частка ПДВ, які паступіў у бюджэт пры рэалізацыі паслуг перадачы даных.

Між тым, у Беларусі не спыняецца пераслед журналістаў і блогераў. На 11 верасня ў месцах зняволення ўтрымлівалася 34 супрацоўнікі СМІ. Пераважная большасць незалежных СМІ пазбаўленая магчымасці працаваць у краіне, іх дзейнасць, а таксама любое супрацоўніцтва з імі дэ-факта крыміналізаваныя пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам. Многія рэдакцыі за мяжой акрамя маральнага ціску з-за неадэкватных умоў працы маюць матэрыяльныя цяжкасці.

аз

На журналіста Змітра Панкаўца завялі крымінальную справу

25.07.2024 12:52
У снежні 2021 года Панкавец, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць, ён выехаў з Беларусі.