Беларуская Служба

Як мінімум 59 замежнікаў сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі за апошнія гады

01.10.2024 08:55
Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсіўны каток трапляюць грамадзяне іншых краін.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Паводле дадзеных «Вясны», як мінімум 59 замежных грамадзян з'яўляюцца фігурантамі палітычных крымінальных спраў у Беларусі. З іх 30 чалавек прызнаныя палітвязнямі і зараз знаходзяцца ў зняволенні.

Пад палітычны крымінальны пераслед у Беларусі патрапілі грамадзяне Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Украіны, Літвы, Германіі, Латвіі, Швецыі, Узбекістана і Казахстана.

Вясна/ав