29 жніўня ў Францыі затрымалі беларускага мастака Аляксея Кузьміча – той спрабаваў у рамках перформансу раскапаць магілу ван Гога. Цяпер стала вядома, што далей адбылося з мастаком.
Як расказалі «Нашай Ніве» знаёмыя Аляксея Кузьміча, мастака ў дзень акцыі затрымала на могілках паліцыя, на наступны дзень мужчыну судзілі.
Кузьмічу прысудзілі месяц арышту, ён мусіць яго адбываць у ізалятары для замежнікаў. Калі мастак сплоціць штраф памерам у 1500 еўра, пакаранне могуць зрабіць умоўным.
Паводле знаёмых Аляксея, яму пагражае дэпартацыя з Еўропы. Цяпер адвакаты мастака спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэнне.
НН/ав