Беларуская Служба

Расійскія «Шахеды» зноў заляцелі ў Беларусь 

07.10.2024 10:44
З'яўленне расійскіх дронаў у небе над Беларуссю сталі фіксавацца з лета.
Ілюстрацыя https://twitter.com/censor_net/status/1728259578926715100

Уначы, 7 кастрычніка, на тэрыторыю Беларусі заляталі мінімум тры расійскія дроны, паведамляе гомельскі рэгіянальны рэсурс»Флагшток» са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Гэта адбылося падчас начной масіраванай атакі Расіі па Украіне.

Адзін з дронаў заўважылі яшчэ ўчора ўвечары. Ён рухаўся ад украінскага Любеча ў напрамку Хойнікаў, далейшы лёс «Шахеда» невядомы. Яшчэ два дроны зафіксавалі раніцай. Адзін ляцеў у бок Хойнікаў, затым развярнуўся на ўкраінскі Славуціч, другі — у кірунку Мазыра (развярнуўся на ўкраінскую Прыпяць). Гаворка ідзе пра ўдарныя БПЛА тыпу Shahed-136 расійска-іранскай вытворчасці.

З'яўленне расійскіх дронаў у небе над Беларуссю сталі фіксавацца з лета. Беларускія ўлады прызналі, што як мінімум адзін з іх збілі, не ўдакладняючы яго прыналежнасці.

эж