Беларуская Служба

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

07.10.2024 13:45
Цяпер пад суд патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain
У судзе Ленінскага раёна Брэста 7 кастрычніка пачалі судзіць яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Цяпер пад суд патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко.
Вядома, дырэктара брэсцкай кампаніі Яўгена Бычко жорстка затрымалі на трасе М1 у сярэдзіне ліпеня. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі. На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце. Крымінальную справу супраць берасцейцаў разглядае Крысціна Папова.
аз

Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве»

07.10.2024 11:45
Мінулай восенню КДБ паведаміў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з СБУ і падрыхтоўцы тэрактаў.