Сёння для чыноўнікаў ва ўсіх рэгіёнах краіны пачынаюцца «штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці». Аб гэтым паведамляюць у міністэрстве абароны Беларусі. Навучанне працягнецца да 11 кастрычніка і будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў, — euroradio.fm.
«Заняткі накіраваны на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — адзначылі ў Мінабароны РБ. Запланаваны тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, дзе будуць абмяркоўвацца і адпрацоўвацца неабходныя навыкі супрацоўнікаў выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.
Правядуць таксама прызыў ваеннаабавязаных на аднадзённы збор. У час гэтага збору плануецца адпрацаваць парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў.
эж