У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца рамонт пакрыцця ў той частцы пераходу, якая прызначаецца для руху грузавых аўтамабіляў. Мяняюць пакрыццё паласы ўезду. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
Работы працягнуцца да 18 лістапада. Наступныя 10 дзён грузавікі будуць рухацца па адной паласе з легкавым транспартам. Гэта можа адбіцца на часе перасячэння мяжы, адзначылі ў беларускім ДМК.
Нагадаем, на беларуска-літоўскай мяжы зараз працуюць толькі 2 пункты пропуску - «Беняконі» і «Каменны Лог».
аз