Беларуская Служба

Адміністратарку дваровага чата затрымлівалі пасля вяртання з Польшчы ў Беларусь

09.10.2024 13:36
Пад прымусам яна кажа, што ў чаце ў 2020 годзе публікаваліся «рознага кшталту паведамленні, накіраваныя супраць дзейнай улады». 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сілавікі затрымалі адміністратарку дваровага чата «Неманская 76, 78, 80», у якім было 22 чалавекі. Відэа з затрыманай з'явілася ў тг-канале ГУБАЗіК, - паведамляе euroradio

На відэа дзяўчына кажа, што працуе ў Польшчы адміністратаркай інтэрнэт-крамы, а таксама мадэруе дваровы чат. Пад прымусам яна кажа, што ў чаце ў 2020 годзе публікаваліся «рознага кшталту паведамленні, накіраваныя супраць дзейнай улады». Дзяўчына дадае, што гэтыя паведамленні ўжо выдаленыя, а новыя праходзяць мадэрацыю. Цяпер чат на 22 чалавекі выдалены.

Дзяўчыну прымусілі прасіць прабачэння ў сілавікоў. Таксама супрацоўнікі ГУБАЗіК заявілі, што цяпер яна знаходзіцца на волі.

эж