«Калі хтосьці паквапіцца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі», то па камандзе Аляксандра Лукашэнкі спэцпадраздзелы будуць неадкладна ўзмоцненыя людзьмі, якія «маюць досвед і выдатна валодаюць спосабамі вядзення баявых дзеянняў», заявіў 8 кастрычніка дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч, якога цытуе выданне «Позірк».
Прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў апублікавала фрагмэнт камэнтара Вальфовіча аб праведзеных 8 кастрычніка комплексных заняткаў з вайсковаабавязанымі, якія раней служылі ў АМАП, спецыяльным падраздзеле барацьбы з тэрарызмам «Алмаз», спэцпадраздзелах унутраных войск.
За кошт прыцягненьня гэтых сіл, паводле чыноўніка, «баявы патэнцыял дзейных спэцпадразьдзелаў можа быць узмоцнены ў два-тры разы».
Прапаганда паведамляе, што для гэтага кантынгенту сілавікоў падрыхтаваныя форма і камплекты узбраення.
эж