Беларуская Служба

З пачатку года колькасць медыкаў у Беларусі скарацілася на 3,6 тыс. чалавек

09.10.2024 17:32
Суадносіны прынятых і звольненых медпрцаўнікоў у студзені-жніўні склалі 89,3% (у сярэднім па эканоміцы краіны яны складаюць 90,0%).
Ілюстрацыя Shutterstock/Joyseulay

Колькасць медыкаў у Беларусі працягвае змяншацца, — паведамляе партал banki24.by. За студзень-жнівень арганізацыі аховы здароўя (з колькасцю занятых 16+ чалавек) прынялі на працу 29,5 тысячы работнікаў. Звольнілі за гэты ж час 33,1 тысячы чалавек. Чысты адток кадраў склаў 3,6 тысячы чалавек.

Пры гэтым адзначаецца, што ў жніўні на працу былі прынятыя 3,9 тыс. медыкаў. Гэта сезонны прыток, звязаны з прыходам на працу маладых спецыялістаў, выпушчаных навучальнымі ўстановамі.

Суадносіны прынятых і звольненых медпрцаўнікоў у студзені-жніўні склалі 89,3% (у сярэднім па эканоміцы краіны яны складаюць 90,0%).

эж