Беларуская Служба

У будучым годзе частку дэфіцыту бюджэту Беларусі прафінансуюць за кошт крэдыту РФ

10.10.2024 08:03
Як чакаецца «нулявое чытанне» бюджэтнага пакета, можа адбыцца ў канцы кастрычніка.
Беларускія рубліpozirk.online

Частку дэфіцыту бюджэту Беларусі 2025 года прафінансуюць за кошт крэдыту РФ, паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў падчас паседжання Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, з улікам планаванай даходнай і расходнай частaк рэспубліканскага бюджэту 2025 года, яго дэфіцыт прагназуецца ў суме каля Br 4,5 млрд. Паводле міністра фінансаў, практычна Br 1 млрд. з гэтай сумы - гэта будуць знешнія прыцягненні, у тым ліку ў выглядзе крэдыту з РФ.

Селіверстаў растлумачыў, што паводле параметраў бяспекі, дэфіцыт не павінен перавысіць 3 працэнтаў ВУП. У праекце на 2025 год закладзена каля 1,6 працэнта.

Як чакаецца «нулявое чытанне» бюджэтнага пакета, можа адбыцца ў канцы кастрычніка.

аз

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам

08.10.2024 17:01
Пра магчымыя праблемы з доступам да інтэрнэту папярэджвае «Белтэлекам».

У Беларусі пабудуюць ферму на 100 тысяч свіней

09.10.2024 12:30
Улады спадзяюцца, што будаўніцтва фермы стане ключавым крокам у вырашэнні праблемы дэфіцыту свініны ў краіне.