Днём 10 кастрычніка другі знішчальнік МіГ-31К Ваенна-касмічных сіл Расіі прызямліўся на аэрадроме "Мачулішчы", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".
Учора ў Мачулішчы ўжо прыбыла адна машына МіГ-31К ВКС РФ.
Менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласць да 2 000 км.
Хартыя'97 нагадвае, што знішчальнікаў тыпу МіГ-31К ВКС РФ не было ў Беларусі апошнія 1,5 года - з 6 красавіка 2023 года.
нг