Беларуская Служба

Затрыманага на мяжы з Літвой беларуса будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

10.10.2024 16:26
На «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра.
 .
Аляксандр Судніковіч.Фота: ПЦ "Вясна"

Напрыканцы траўня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.

64-гадовы Аляксандр Судніковіч на «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

Цяпер Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд над ім распачнецца 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Хаткевіч.

Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

ПЦ "Вясна"

нг