Рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт Беларускай службы Польскага радыё ў «Фэйсбуку». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці 4 кастрычніка 2024 года, аднак аб ім стала вядома сёння. Пра нашы акаўнты ў іншых сацсетках на прадмет «экстрэмізму» не паведамляецца.
Больш за год таму ўся прадукцыя Польскага радыё была прызнаная беларускім рэжымам «экстрэмісцкай». Усе сайты дзяржаўнай радыёкарпарацыі Польшчы ў Беларусі заблакаваныя.
вс