Беларуская Служба

З пачатку года сума наяўных грошай у абарачэнні вырасла на 19,4%

15.10.2024 08:15
Рублёвая грашовая маса з пачатку 2024 году павялічылася на 18,3%, шырокая грашовая маса — на 8,2%.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Mikhail Akimov

У Беларусі сума наяўных грошай у абарачэнні з пачатку году вырасла на 19,4%, піша «Позірк» са спасылкай на звесткі Нацбанку. У ведамстве тлумачаць гэта «трэндам дэвалютызацыі», - піша выданне «Позірк».

На 1 кастрычніка 2024 году сума гатоўкі ў абарачэнні склала 11 млрд 313,7 млн рублёў. За месяц яна павялічылася на 1,6% (на 177,6 млн рублёў), а з 1 студзеня 2024 году — на 19,4% (з 9 млрд 474,6 млн рублёў), сведчаць звесткі Нацбанку.

Рублёвая грашовая маса з пачатку 2024 году павялічылася на 18,3%, шырокая грашовая маса — на 8,2%.

эж