Беларуская Служба

«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram-старонка «Брестской газеты» і «Полесское времечко»  

15.10.2024 13:40
Незалежнае выданне «Брестская газета» было заснаванае ў 2002 годзе і да 2020 года выходзіла ў папяровым варыянце.
Цэнзураstevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае абнаўленне. Сярод іншага туды трапіла старонка ў сацыяльнай сетцы Instagram пад назвай bgmedia_365, якая належыць рэдакцыі «Брестской газеты», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

На гэты момант згаданы профіль мае каля 10 тыс. 700 падпісчыкаў. Рашэнне аб прызнанні Instagram-акаўнта bgmedia_365 «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» з ініцыятывы Брэсцкай пракуратуры прыняў 11 кастрычніка 2024 года суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка.

Незалежнае выданне «Брестская газета» было заснаванае ў 2002 годзе і да 2020 года выходзіла ў папяровым варыянце. Выпуск газеты быў вымушана прыпынены пасля таго, як мясцовая друкарня ў аднабаковым парадку скасавала дамову на друк. З таго часу рэдакцыя перайшла працаваць у інтэрнэт: у выдання застаўся сайт, створаны яшчэ ў 2009 годзе, інфармацыя таксама распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі.

Напрыканцы 2021 года на патрабаванне пракуратуры Брэста кантэнт сайта «Брестской газеты» быў прызнаны судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага рашэннем Міністэрства інфармацыі інтэрнэт-рэсурс заблакавалі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі аб’яўленыя старонкі і групы «Брестской газеты» ў розных сацыяльных сетках.

вс