Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская размаўляла ў Берліне пра пашырэнне візавай праграмы для беларусаў і іх легалізацыю ў Германіі

15.10.2024 22:06
Падчас сустрэчы размова ішла таксама пра падтрымку Германіяй заявы Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі ў межах універсальнай юрысдыкцыі.
Святлана Ціханоўская і Аналена Бербаккрыніца: x.com/Tsihanouskaya

15 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бербак, паведамляе прэс-служба лідаркі беларускай апазіцыі. 

Галоўнымі пытаннямі, якія абмеркавалі палітыкі, было вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. Акрамя таго, Ціханоўская і Бербак агаварылі магчымасць пашырэння праграмы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў. Так, кіраўнік Аб'яднага пераходнага кабінету прапанавала павялічыць колькасць шматразовых і шматгадовых віз, а таксама зрабіць візы для моладзі бясплатнымі. 

Падчас сустрэчы размова ішла таксама пра падтрымку Германіяй заявы Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Акрамя таго, бакі таксама абмеркавалі пытанне легалізацыі беларусаў у Германіі. Па выніках сустрэчы была дасягнутая дамова аб распрацоўцы рашэнняў, якія б дазволілі беларусам у Германіі атрымліваць дакументы без перашкодаў.

вс