Беларуская Служба

Ноччу ў Беларусь зноў заляцеў «Шахед»

16.10.2024 08:54
«Шахед» увайшоў на беларускую тэраторыю з боку Чарнобыльскай зоны і трымаў курс на Мазыр.
«Шахед»Anelo/Shutterstock

Ноччу ў Беларусь зноў заляцеў «Шахед». Расійскі дрон-камікадзэ зайшоў на тэрыторыю Беларусі каля 23:17, паведамляе ўкраінская маніторангавая група eRadar.

«Шахед» увайшоў на беларускую тэрыторыю з боку Чарнобыльскай зоны і трымаў курс на Мазыр Гомельскай вобласці. Паведамляецца, што дрон парушыў мяжу ў раёне вёскі Кіраў і трасы Р-37.

Што пазней сталася з «Шахедам» - не вядома. Таксама адсутнічае інфармацыя пра тое, ці на інцыдэнт рэагавалі беларускія сілы СПА.

вс