Беларуская Служба

Больш за сто дзён Мікола Дзядок знаходзіцца ў ШЫЗА

16.10.2024 12:45
Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада 2020 года і прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Мікола Дзядок скрыншот/t.me/MDziadok

З 17 чэрвеня Мікола Дзядок знаходзіцца ў ШЫЗА, што складае болей ста дзён пазбаўленняў: ані лістоў, ані кніг, ані шпацыраў, ані адносна зручнага ложку. У той жа час супраць яго ўзбудзілі новую справу па артыкуле 411 КК РБ («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»), паведамляе тэлеграм-канал «Mikola Dziadok».



Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада 2020 года. Яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Паводле праваабаронцаў, падчас затрымання вязня можна збілі, а ў зняволенні на яго аказваюць ціск.

аз

Пачынаецца суд над аналітыкам Андрэем Паротнікавым

16.10.2024 11:20
Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязнем.