Беларуская Служба

Беларусь пагоршыла пазіцыі ў рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце — Freedom House

16.10.2024 17:46
Беларусь засталася ў групе несвабодных краін, вынікае з апублікаваных дадзеных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь пагоршыла пазіцыі ў рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце, набраўшы 22 балы са 100 магчымых супраць 25 балаў годам раней, паведамляе складальнік рэйтынгу, праваабарончая арганізацыя Freedom House. Беларусь засталася ў групе несвабодных краін, вынікае з апублікаваных дадзеных, паведамляе «Позірк».

«Урад узмацніў падаўленне анлайн-галасоў, блакаванне незалежных СМІ і крыніц інфармацыі, а таксама выкарыстанне заканадаўства для крыміналізацыі анлайн-матэрыялаў, створаных тымі, каго ён лічыў «экстрэмісцкімі» або «тэрарыстычнымі» групамі і асобамі. Урад таксама адвольна арыштоўваў работнікаў СМІ, якія засталіся [у Беларусі], онлайн-актывістаў і іншых, змяшчаючы ў турмы і падвяргаючы катаванням многіх з затрыманых», - адзначае ў сваім дакладзе Freedom House.

Праваабаронцы канстатуюць павелічэнне колькасці крымінальных спраў за дабрачынныя ахвяраванні розным грамадскім ініцыятывам праз інтэрнэт, на мяжы працягваюцца праверкі тэлефонаў у грамадзян.

Улады прадаўжае блакаваць «онлайн-навіны і інфармацыйныя рэсурсы», уключаючы практычна ўсе незалежныя СМІ і «сайты грамадзянскай супольнасці», гаворыцца ў дакладзе.

Прыводзяцца дадзеныя праваабарончай групы Human Constanta, згодна з якімі з 2020 па 2023 год у Беларусі быў абмежаваны доступ да больш чым 4.000 сайтаў і акаўнтаў у сацсетках, у тым ліку больш за 1.300 каналаў і чатаў у «Тэлеграме», 491 партал, які належыць незалежным СМІ, і 76 сайтаў, прысвечаных правам чалавека і дапамозе рэпрэсаваным.

Пры гэтым адзначаецца, што ўлады ў Беларусі кантралююць інтэрнэт, падкрэсліваюць праваабаронцы.

На гэтым фоне, як заяўляецца, Беларусь не з’яўляецца ўдзельнікам Будапешцкай канвенцыі аб кіберзлачыннасці. Шэраг кампаній, якія займаюцца кібербяспекай, спынілі працу ў Беларусі пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

аз