Беларуская Служба

У верасні паводле крымінальных палітычных спраў асудзілі не менш за 170 чалавек

17.10.2024 11:59
У 46% у абвінавачванні меўся артыкул 342 КК.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

У верасні суды Беларусі працягвалі актыўна выносіць прысуды ў дачыненні да грамадзян паводле палітычных матываў. За верасень, паводле папярэдніх звестак, былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 46 жанчыны і 124 мужчыны.

  • У адным толькі Мінску за месяц асудзілі 61 чалавека;
  • Працягваецца практыка пераследу цэлых сем'яў або груп сваякоў паводле «народнага» 342 артыкула;
  • Як мінімум 12 чалавек у верасні асудзілі паўторна.

Асноўную долю ў структуры крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў складаюць крымінальныя справы паводле 342 артыкула КК. 46% людзей, супраць якіх былі ўжытыя рэпрэсіі ў верасні, мелі ў абвінавачванні гэты артыкул.

Пры гэтым практыка выкарыстання гэтага артыкула мае рэгіянальную спецыфіку — у Брэсцкай вобласці паводле артыкула за ўдзел у стыхійных мірных сходах у жніўні і верасні 2020 года ў Брэсце, Брэсцкім раёне і Бярозе судзяць пераважна групы людзей, ставячы ім адны і тыя ж эпізоды. Пры гэтым ужо ў Пінску практыка пайшла ў бок пераследу грамадзян па адным чалавеку – толькі за верасень у гэтым горадзе былі асуджаныя сямёра чалавек.

Вясна/ав