Беларуская Служба

Ксёндз Павел Лемех вымушана пакінуў Беларусь

17.10.2024 13:16
Стала вядома, што ксёндз Павел Лемех з Шуміліна вымушана пакінуў Беларусь.
         .
Польскія святары служаць у касцёле Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. Ілюстрацыйны здымакhttps://katolik.life/

Пра гэта паведамляе @katolik_life.

Айца Паўла затрымалі ў траўні разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыў у Шуміліне. Ім быў прызначаны адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкую» старонку, яе пакаралі штрафам.

Пазней Павел Лемех пакінуў Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу.

Анджэй Юхневіч застаецца пад вартай у віцебскім СІЗА-2.

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі

вх