Паветраны шар з прымацаванымі да яго цыгарэтамі знайшлі ў Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы, паведамляе Radio Zet.
Шар знайшлі ў раёне вёскі Сакаляны за 10 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Прымацаваную да яго ўпакоўку праверылі піратэхнікі і выявілі 1200 пачкаў цыгарэт.
Неапазнаны аб'ект упаў у населеным пункце Сакаляны. Уначы яго знайшлі на полі больш чым за 10 км ад мяжы з Беларуссю.
У пачатку кастрычніка і ў верасні падобныя шары ўжо знаходзілі на тэрыторыі памежнага Падляскага ваяводства.
У Літву за верасень прыляцела 250 падобных метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Адзін з іх прызямліўся ў аэрапорце Вільнюса.
вх