Тэрмін яе працы мусіў завяршыцца 31 снежня 2024 года, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Лукашэнка надзяліў «камісію па вяртанні» правам разглядаць звароты беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца як за мяжой, а таксама на тэрыторыі краіны. Звароты апошніх будуць разглядацца па даручэнні Лукашэнкі.
Вынікі зваротаў будуць паведамляць не толькі аб наяўнасці або адсутнасці ў дачыненні да грамадзян Беларусі адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, але таксама аб правядзенні ў адносінах да іх адпаведнай праверкі, наяўнасці або адсутнасці падстаў для гэтага.
Вядома пра некалькі выпадкаў, калі людзі прыехалі ў Беларусь праз «камісію па вяртанні» і патрапілі пад крымінальны пераслед за ўдзел у пратэстах.
вх