За суткі беларусы сабралі для Аляксандра Памідорава ўдвая больш грошай, чым патрабавалася, паведамляе Еўрарадыё.
Напярэдадні музыка распавёў, што моцна захварэў і папрасіў дапамогі.
Быў аб'яўлены збор на € 3000, але сабрана ўжо € 6100.
Памідораў вымушана з’ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года. За мяжой ён зарабляе канцэртамі і працуе грузчыкам, але пакуль працаваць не можа.
Музыка захварэў на двухбаковы сярэдні атыт. Таксама ў яго выявілася праблема з суставамі.
яс