Беларуская Служба

Грамадзянін Беларусі атрымаў тэрмін за спробу падпалу амбасады ў Вільні

24.10.2024 11:29
Ноччу 20 красавіка 2023 года мужчына падышоў да амбасады Беларусі ў Вільні і кінуў на яе тэрыторыю самаробную свечку з гаручай вадкасцю.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Віленскі Акруговы суд прыгаварыў грамадзяніна Беларусі да рэальнага турэмнага зняволення за спробу знішчэння маёмасці грамадска небяспечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту, паведаміла ў сераду Генеральная пракуратура.

Грамадзянін Беларусі прыгавораны да васьмі месяцаў і 15 дзён пазбаўлення волі. Такое рашэнне было вынесенае пасля частковага задавальнення апеляцыйнай скаргі Віленскай акруговай пракуратуры.

Згодна з матэрыяламі справы, ноччу 20 красавіка 2023 года мужчына падышоў да амбасады Беларусі ў Вільні і кінуў на яе тэрыторыю самаробную свечку з гаручай вадкасцю. На тэрыторыі пасольства пачаўся пажар, які неўзабаве патух самастойна.

Грамадзянін Беларусі М.Б., 1990 года нараджэння, спрабаваў нанесці ўрон чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам. Яго затрымалі і змясцілі пад варту. Знаходзячыся пад арыштам, М.Б. спрабаваў уцячы, ужыўшы сілу супраць ахоўнікаў СІЗА.

У студзені гэтага года Віленскі гарадскі ўчастковы суд прызнаў яго вінаватым у спробе знішчэння чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам і прыгаварыў да 11 месяцаў пазбаўлення волі.

Разглядаючы справу ў апеляцыйным парадку, Віленскі акруговы суд часткова задаволіў скаргу пракурора і дадаткова прызнаў М.Б. вінаватым у спробе ўцёкаў.

LRT.lt/ав